![]() | Вы праглядаеце журнал Увайсьці Стварыць рахунак на LiveJournal Далей... |
![]() | |||
|
На пытанне ці спазнавальны свет існуе 3 розныя погляды -філасофскія плыні: аптымізм- свет спазнавальны, межаў спазнання няма, неаобходны толькі час і сродкі агнастыцызм - свет немагчыма спазнаць у прынцыпе, чалавек не спазнае сусвет, але будуе віртуальны свет, грунтуючыся на пачуццёвым успрыманні скептызм - мы спазнаем рэальны свет, але ў сілу недасканаласці пачуццяў увесь час уводзіў сябе ў зман Асабіста мне блізка думка агнастыцызму, іншыя меркаванні?
|
|||
![]() | |
|
Упершыню пра мяне напісалі ў газеце з ВЕЕЕЕЛЬМІ вялікім накладам;))) да й тое памыліліся ў імені...жудас, мая слава была зусім побач, але абмінула мяне:) |
|
![]() | |
![]() | |
|
Не ведаю як каму, а мне падабаецца гучанне нямецкае мовы. А яшчэ мне падабаецца думка пра пяшчотныя словы па-нямецку, якія гучаць не так ужо пяшчотна для нас:) (асабіста я ведаю дзве пяшчотнасці па-нямецку)....можа калі-н вывучу гэтую мову |
|
![]() | |
|
Постмадэрністы лічаць, што жыццё складаецца з выпадковасцей. Ну амаль гэта...а дакладней, у тое, што ўсе падзеі- гэта выпадковасці, падчас якіх у чалавека існуе выбар як адрэагаваць і куды павярнуць сваё жыццё, а вось гэта можа паўплываць на далейшае, зрэшты, тое, да чаго гэта прывядзе, гэтаксама выпадковасць. А нехта з філосафаў казаў, што каханне і любоў- адзіныя рэчы, дзеля якіх варта жыць. А ўва што веру я? Я веру, што людзі жывуць так, як вераць. Напрыклад, чалавек, які не верыць у дабро, яго не бачыць; чалавек, які не верыць праўдзе , жыве ў свеце хлусні; чалавек, які не верыць у тое, што мае, гэта рана ці позна згубць. Як там нехта казаў? Бог існуе толькі для таго, хто ў яго верыць. А яшчэ я цвёрда ўпэўнена, што ўсё, што ні робіцца, усё да лепшага, як бы можа цяжка не было ў асобныя моманты. А яшчэ гэта шчасце, калі ты пасля смерці застаешся ў чыёйсці памяці. Я люблю людзей, якіх я сустракала па жыццю і якія неяк на мяне паўплывалі. Узгадваю іх. Нават ведаючы, што з большай часткай іх я , хутчэй за ўсё, больш не ўбачуся. Я не веру ні ў выпадковасць, ні ў наканавасць жыцця. Маё разуменне гэтага пытання недзе паміж імі, пакуль што не атрымліваеца ўвасабіць яго ў словах. Яшчэ, як пісаў Есенін ( мой любімы яго верш): "Не жалею, не зову, не плачу, Сапраўды не шкадую. Амаль ні аб чым. А яшчэ жыццё часам нагадвае тэатр. Вось такія справы, спадары. P.S. ваенныя дазваляюць сабе не плаціць за праезд, 2 разы за сёння ў гэтым упэўнілася. Ну...бываюць выключэнні;) |
|
![]() | |
|
У ТАЕ ДЗЯЎЧЫНКІ У тае дзяўчынкі сінія косы, Зусім сінія косы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі чырвоныя вочы, У тае дзяўчынкі зялёныя сьлёзы, У тае дзяўчынкі ружовыя акуляры, У тае дзяўчынкі белыя меркаваньні, У тае дзяўчынкі на грудзях валасы, А мне й ня трэба. |
|
![]() | |
|
Ніколі не займалася такім і нават жадання не ўзнікала...а тут раптам сёння ўбачыла ў Таму правядзём маленечкі эксперымент...... 5 фактаў:
|
|
![]() | |
![]() | |
|
Аднойчы кітайскаму філосафу Чжуан-цзы прыснілася, што ён матылёк. З таго часу ён ужо ніколі не быў цалкам упэўнены, што ён не матылёк, якому сніцца, што ён кітайскі філосаф... |
|
![]() | |
|
Ну ўсё, пачалося) людзі пачалі думаць як святкаваць Новы год....нават я сёння гэта абмяркоўвала;) яшчэ жыць і жыць) чаму людзі так любяць гэтае свята? мне чамусьці таксама вельмі хочацца НГ і я не ведаю, як я яго адсвяткую. але ідыяльнае святкаванне НГ у маёй галаве ёсць, прычым даўно. калі-н , можа, яно спраўдзіцца, а можа і не. |
|
![]() | |
|
Куды мяне толькі сёння тут не занесла ў пошуках розных матэрылаў. Па-першае мяне здзівіла наяўнаць артыкала пра малочную вайну Расія-Беларусь у Вікіпедыі...калі чытаеш вось такога кшкалту гістрычную даведку ўзнікае пачуццё, што праз колькі год твой сын\унучак будзе сідзець і вывучаць гэты матэрыял;) каму цікава вось:ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D а ячшэ доляй-нядоляй мяне занесла на сайт кіраўніка дзяржавы. вельмі добра распрацаваны, нават на бел. мове. усё-усё пераведзена, нават лозунгі на малюнках) вось так |
|
![]() | |||
|
Нікога няма без але...
|
|||
![]() | |
|
Нахта сказаў, што шчасце- гэта калі ёсць каму распавесці свае сны...) |
|
![]() | |
Прывітанне ўсім, хто гэта чытае) ...нешта апошнім часам не цягне пісаць) Але вырашыла выправіцца...бо нейкія прагалы атрымліваюцца...а я хачу гэта пачытаць праз колькі год прынамсі.Стамілася я ўжо вучыцца, хаця шмат гэтым ПАКУЛЬ што не займаюся;))))... ноч чацвера для нас была ўдарная,асабліва для мяне-соні 1.5 гадзінкі раніцай гэта амаль нічога, пасля гэтага на парах адчуваеш сябе сапраўды студэнтам;)...аж да сённяшняга ногі пранізвае такі боль , калі з лесвіцы сыходзіш....але вельмі смешна)))што яшчэ распавесці? я, чалавек, які "вырас на асфальце", ужо што-нішто разумею ў сельскай гаспадрке...і гэта цікава) так што калі што звяртайцеся па парады, што ведаю-раскажу!!!!!!! ;) "Аблаву" Быкава чытаю.... цяжкая рэч. А яшчэ я хачу ў тэатр. Хачу Новага года. Трошкі адпачынку (прынамсі тыдзень)....вось а яшчэ часам Алёна робіць глупствы |
|
![]() | |
|
Ішла сёння ў паліклініку ( чаго я не любю рабіць і наколькі гэта магчыма пазбягаю) і па дарозе ў будынку ля метро ўбачыла сучасныя дзверы металічныя...і нейкія яшчэ ( не разбіраюся я ў гэтым) з шыльдачкай "дыспечарская па ліфтах №1" ці нешта кшакалту таго. На маіх вачах адтуль выходзіць цётачка з рушніком на плячах і фарбай на валасах, забірае з падваконніка сподак, які яна збіраецца выкарыстаць у якасці попельніцы і накіроўваецца назад. Пэўна, толькі ў нас можна на працоўным месцы перафарбоўваць валоссе;) |
|
![]() | |
|
Навальніца'09 |
|
![]() | |
|
Падабаецца мне эканамічная тэорыя. Гэта, вядома, на 98% заслуга выкладчыка... Сёння прымусіла задумацца так званая піраміда Маслоў, створаная амерыканскім псіхолагам Маслоў. Яна ілюструе закон узвышэння патрэбнасцей чалавека: ![]() Існуе правіла: кожная настпуная прыступка матавіацыённай структуры мае значэнне толькі тады, калі папярэднія прыступкі рэалізаваны. Вядома, і тут ёсць выключэнні. У людзей паслядоўнасць прыступак можа вар'іравацца. |
|
![]() | |
|
Ну вось і першы дзень восені. Якім было гэтае лета? Я думала, што яно будзе іншым, але абставіны... апошні тыдзень лета дадаў фарбаў і будзе што ўзгадаць))): вязанне Таварышам шаліка пад спадара Мэрліна ўвечары, падчас майго чытання "Ганны Карэніны" ці размоў) , блінчыкі зранку, зорныя ночы, загаранне, "гэта нармальна"....урэшце "Навальніца"!!!!, паход у краму а 5 гадзіны раніцы па марозіва)))...ну і не толькі гэта. гэта было добрае лета.у ім былі і тэатр, і шмат кіно як добрага, так і не вельмі, павольныя танцы( што я ніколі не хачу губляць;) ), грыбочкі ў гасцях)...насамрэч столькі летам адбылося...што мяне зараз зацягне ва ўспаміны. дзякуй усім, хто быў побач і рабіў яго такім, якім яно было) а сёння было 1 верасня. шмат новых знаёмых. шмат размоў...пад канец нават галава разбалелася...ледзь прыйшла дадому-паснула. але людзі добрыя са мной будуць вучыцца, прынамсі па-большасці) ...якім будзе гэты год не загадваю..тым болей 4 гады) заўтра будзе новы дзень) |
|
![]() | |
|
Увесь мой дзённік- гэта сумесь з вершаў, нейкіх цытат, фотаздымкаў...і часам маіх разважанняў. Пэўна, сапраўды, тым, каму цікава чытаць Гэта, цікава я...прынамсі рана ці позна....я рэальная...але не аб гэтым Вельмі непрыемна, калі людзі, што пражылі "жыццё": у якіх ёсць сем'і, дзеці, праца, у кагосьці ўжо і ўнукі....а яны усё жыццё робяць адны і тыя ж памылкі...і замест таго, каб падумаць аб тым, што можа ты памыляешся, што можа ты вінен..."жыццёвая мудрасць"...вядома не ўсе такія...але проста хочацца хаця б імкнуцца быць не такой і яшчэ цытата трошкі не ў тэму: "Если ты убил одного человека, ты- преступник, но если ты убил миллионы человек, ты- завоеватель" |
|
